Роля картаграфіі ў фарміраванні Ўсходнееўрапейскіх нацый: прыклад Беларусі
— · container not stated · 2022
Not cached yet. This record was fetched live for this request and is stored after the lookup. Reopening the page should serve the cached copy.
· OpenAlex · conference-paper · 2022
Abstract
Роля картаграфіі ў фарміраванні Ўсходнееўрапейскіх нацый: на прыкладзе Беларусі. Першыя расійскія картаграфічныя выданні, якія ўключалі ў сябе землі Рэчы Паспалітай, датуюцца другой паловай XVII ст. і адлюстроўваюць адміністратыўна-тэрытарыяльны стан. Даследаванні моўна-этнаграфічнай разнастайнасці Расійскай імперыі пачаліся ў сярэдзіне ХІХ ст. Яны грунтаваліся на статыстычных дадзеных (пераважна на выніках перапісаў насельніцтва) і леглі ў аснову этнаграфічных карт рассялення народаў або этнасаў. Па сутнасці, гэтая праца мела навуковыя і эканамічныя мэты, але, натуральна, яе вынікі сталі тым інструментам, які прывёў да росту самаідэнтыфікацыі народаў. Як паказала гісторыя, традыцыя мела вялікае значэнне для самаабвяшчэння і абароны дзяржаўнасці. Народы, якія некалі ўваходзілі ў федэратыўную дзяржаву Рэч Паспалітую, захоўвалі памяць пра былую культурную і дзяржаўную асобнасць, сведчаннем таму быў у тым ліку і разнастайны картаграфічны матэрыял канца XVI – XVIII стст. Цяжка сказаць, як адчувалі слаўную картаграфічную традыцыю Вялікага Княства Літоўскага бацькі беларускай (ці, напрыклад, літоўскай) дзяржаўнасці на пачатку ХХ стагоддзя, калі стваралі свае нацыянальныя карты. Верагодна, мясцовы картаграфічны матэрыял, арыгінальны або перавыдадзены ў еўрапейскіх атласах, не ўспрымаўся як палітычны аргумент, а разглядаўся як частка агульнай культурнай спадчыны, нягледзячы на тое, што аснова для вывучэння гісторыі картаграфіі ў рэгіёне ўжо склалася.
Open the resolved locator · 10.54544/708
Metadata licence: OpenAlex metadata (CC0)